Солнце было в зените. Медный от пыли диск висел в центре белесого, нечистого неба, ублюдочная тень корчилась и топорщилась под самыми подошвами, то серая и размытая, то вдруг словно оживающая, обретающая резкость очертаний, наливающаяся чернотой и тогда особенно уродливая. Никакой дороги здесь и в помине не было -- была бугристая серо-желтая сухая глина, растрескавшаяся, убитая, твердая, как камень, и до того голая, что совершенно не понятно было, откуда здесь берется такая масса пыли.
Ветер, слава богу, дул в спину. Где-то далеко позади он засасывал в себя неисчислимые тонны гнусной раскаленной пороши и с тупым упорством волочил ее вдоль выжженного солнцем выступа, зажатого между пропастью и Желтой стеной, то выбрасывая ее крутящимся протуберанцем до самого неба, то скручивая туго в гибкие, почти кокетливые, лебединые шеи смерчей, то просто катил клубящимся валом, а потом, вдруг остервенев, швырял колючую муку в спины, в волосы, хлестал, зверея, по мокрому от пота затылку, стегал по рукам, по ушам, набивал карманы, сыпал за шиворот…
Ничего здесь не было, давно уже ничего не было. А может быть, и никогда. Солнце, глина, ветер. Только иногда пронесется, крутясь и подпрыгивая кривляющимся скоморохом, колючий скелет куста, выдранного с корнем бог знает где позади. Ни капли воды, никаких признаков жизни. И только пыль, пыль, пыль, пыль…
Время от времени глина под ногами куда-то пропадала, и начиналось сплошное каменное крошево. Здесь все было раскалено, как в аду. То справа, то слева начинали выглядывать из клубов несущейся пыли гигантские обломки скал – седые, словно мукой припорошенные. Ветер и жара придавали им самые странные и неожиданные очертания, и было страшно, что они вот так – то появляются, то вновь исчезают, как призраки, словно играют в свои каменные прятки. А щебень под ногами становился все крупнее, и вдруг россыпь кончалась, и снова под ногами звенела глина. | Сонца было ў зеніце. Медны ад пылу дыск вісеў у цэнтры белаватага, нячыстага неба, пачварны цень курчыўся і тапырыўся пад самымі падэшвамі, часам ён быў шэры і размыты, часам ён нібы ажываў, яго абрысы станавіліся рэзкімі, ён наліваўся чарнатой і тады станавіўся асабліва агідным. Ніякай дарогі тут і ў паміне не было – мелася грудкаватая, шэра-жоўтая сухая гліна, растрэсканая, убітая, цвердая, як камень, і да таго голая, што было зусім незразумела, адкуль тут бярэцца такое мноства пылу. Дзякуй богу, вецер дзьмуў у спіну. Недзе далёка ззаду ён усмоктваў у сябе незлічоныя тоны паскуднай распаленай парошы і з тупой зацятасцю валачыў яе ўздоўж выпаленага сонцам выступу, зажатага паміж безданню і Жоўтай сцяной, то выкідваючы яе вярчальным пратуберанцам да самага неба, то скручваючы туга ў гнуткія, амаль какетлівыя, лебядзіныя шыі смерчаў, то проста каціў клубістым валам, а потым, раптам азвярэўшы, кідаў калючую муку ў спіну, у валасы, сцябаў штосілы па мокрай ад поту патыліцы, лупцаваў па руках, па вушах, набіваў кішэні, сыпаў за каўнер... Нічога тут не было, ужо даўно нічога не было. А, магчыма, і ніколі. Сонца, гліна, вецер. Толькі калі-нікалі пранясецца калючы шкілет куста, які круціцца і падскоквае нібы блазан. Аднаму богу вядома, дзе гэты куст быў выдраны с коранем. Ні кроплі вады, ніякіх адзнак жыцця. І толькі пыл, пыл, пыл, пыл... Час ад часу гліна пад нагамі кудысьці знікала, і пачыналася адна каменная крышанка. Тут усё было распалена, як у пекле. То злева, то справа з клубоў імклівага пылу пачыналі выглядваць гіганцкія абломкі скал – сівыя, нібы прыцярушаныя мукой. Вецер і спёка надавалі ім самыя дзіўныя і нечаканыя абрысы, і было страшна, што яны то з'яўляюца, то зноў знікаюць, як прывіды, нібы гуляюць у свае каменныя хованкі. А друз пад нагамі рабіўся ўсе буйнейшым, раптам россып скончыўся, і пад нагамі зноў звінела гліна. |